Аляксандар Лукашэнка 21 траўня падпісаў указ пра «падвышэньне ролі наймальнікаў у галіне зьнешняй працоўнай міграцыі», паведаміла ягоная прэс-служба.
Цяпер наймальнік абавязаны
- правяраць, як жывуць мігранты, і калі трэба — выпраўляць парушэньні і інфармаваць дзяржаўныя органы,
- арганізоўваюць абавязковае тэставаньне на веданьне адной зь дзяржаўных моў,
- заключаць зь мігрантам працоўны кантракт цягам 30 дзён.
Мігрантаў нельга часова пераводзіць да іншага наймальніка без выкананьня працэдуры выкарыстаньня іншаземных спэцыялістаў.
За парушэньне гэтых правілаў наймальніку пагражае адміністрацыйная адказнасьць, а мігрантам — датэрміновае скасаваньне працоўнай дамовы і выезд зь Беларусі.
У красавіку ў Беларусі шукалі больш за 200 тысяч працаўнікоў. У тым жа месяцы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць на працу ў Беларусі да 150 тысяч пакістанцаў і «стварыць ім неабходныя ўмовы для працы».
Форум